Барысаўскі БАТЭ згуляе супраць "Астаны" з Казахстана

5 августа 2016

Барысаўскі БАТЭ - супраць "Астаны" з Казахстана. Жоўта-сінія даведаліся саперніка па раўндзе плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы. Жараб'ёўка турніру прайшла ў штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне. 18 жніўня БАТЭ згуляе на выездзе, паядынак у адказ пройдзе праз тыдзень, 25 жніўня. Дарэчы, за каманду з Казахстана выступае абаронца зборнай Беларусі Ігар Шытаў. Пераможца двухматчавай дуэлі стане ўдзельнікам групавой стадыі другога па значнасці клубнага футбольнага турніру Еўропы.