Барысаўскі БАТЭ зноў выходзіць у групавы раўнд еўракубкаў

6 августа 2014
Пакуль невядома, куды менавіта - у Лігу чэмпіёнаў або Лігу Еўропы. Аднак учора на Барысаў-Арэне жоўта-сінія змаглі пераламаць, здавалася, бязвыхадную сітуацыю. Пасля гасцявога паражэння ў венгерскага Дэбрэцэна з лікам 0:1 нашы футбалісты прапусцілі ўжо ў пачатку першага тайма з пенальці. І беларусам неабходна было забіваць тры мячы, каб выйсці ў раўнд плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ зрабіў гэта.

Галы ў нашай каманды забівалі Аляксандр Валадзько, Віталь Радзівонаў і Сяргей Крывец. БАТЭ за адзін крок ад групы Лігі чэмпіёнаў, жараб'ёўка раўнда плэй-оф пройдзе ў пятніцу.