Барысаўскі БАТЭ вечарам згуляе з грэчаскім ПАОКам у рамках Лігі Еўропы

4 октября 2018

Барысаўскі БАТЭ сёння правядзе важны матч групавой стадыі Лігі Еўропы. З Глебам, але без Мілуновіча і Філіповича. У госці да чэмпіёнаў Беларусі на "Барысаў-Арэну" завітае грэчаскі ПАОК, які ў першым туры ўступіў лонданскаму "Чэлсі". Беларусы, дарэчы, лідзіруюць у квартэце "Эль" пасля перамогі над венгерскім "Відзі". Матч БАТЭ - ПАОК стартуе сёння ў 22:00. За 10 хвілін да гэтага на "Беларусь 5" прамая трансляцыя. Дарэчы, фанатаў пасля гульні ў Мінск даставіць бясплатная электрычка.