Барысаўскі БАТЭ сёння прыме лепшую каманду Ірландыі - "Дандолк"

26 июля 2016

Барысаўскі БАТЭ сёння ў трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў дома прыме лепшую каманду Ірландыі - "Дандолк". Стартавы свісток першага паядынку супрацьстаяння прагучыць на "Барысаў-Арэне" ў 21:00. Прамую трансляцыю сустрэчы будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". "Жоўта-сінія" падыходзяць да дуэлі толькі з адной стратай - у лазарэце Неманья Мілуновіч, у абойме - Аляксандр Глеб. Нагадаем, у мінулым розыгрышы турніру БАТЭ ўжо сустракаўся з "Дандолкам": дома абгуляў апанента 2:1. на выездзе - згуляў унічыю 0:0.