Барысаўскі БАТЭ разграміў "Слуцк"

24 сентября 2017

Звышпераканаўчая перамога. Барысаўскі БАТЭ ў 23-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе разграміў чацвёртую каманду турніру - "Слуцк" - 6:0. Тры мячы на рахунку Міхаіла Гардзейчука. У яго зараз 14 галоў у цяперашнім чэмпіянаце краіны і лідарства спісу бамбардзіраў. БАТЭ ж застаўся на трэцім месцы табліцы. Адзначым, у першым крузе "Слуцк" абгуляў барысаўчан на сваім полі 1:0.БАТЭ адстае ад лідара - салігорскага "Шахцёра" - на 2 ачкі. "Гарнякі" раней разграмілі "Іслач" 4:0.