Барысаўскі БАТЭ святкуе валявую вікторыю ў Брэсце над мясцовым "Дынама"

1 ноября 2018

Адзін бал да 15-га чэмпіёнскага тытула! Барысаўскі БАТЭ ў перанесеным матчы 18-га тура святкуе валявую вікторыю ў Брэсце над мясцовым "Дынама" - 3:1. На дакладны ўдар Паўла Савіцкага ў другім тайме адказалі Ягор Філіпенка, Максім Скавыш і Ігар Стасевіч. У наступным туры, 4 лістапада, БАТЭ прыме "Нёман".

Напярэдадні ж "Шахцёр" быў мацнейшы за "Віцебск" - 2:1. "Гарнякі" абыходзяць апанента ў турнірнай табліцы, мінскае "Дынама" і "Тарпеда-БелАЗ" разыходзяцца мірам.

За чатыры туры да фінішу "Шахцёр" адстае ад БАТЭ на 12 ачкоў, на бал менш, чым у "гарнякоў", у "Віцебска", на тры - у сталічнага "Дынама".