Барысаўскі БАТЭ застаўся без галоўнага трэнера

12 октября 2013

Дзеючы чэмпіён Беларусі па футболе - барысаўскі БАТЭ - застаўся без галоўнага трэнера. Віктар Ганчарэнка, які працаваў на гэтай пасадзе з 2008 года, напярэдадні падаў у адстаўку, на пасадзе настаўніка яго зменіць Аляксандр Ермаковіч. Паводле папярэдніх звестак, Ганчарэнка ўзначаліць расійскую каманду Кубань, дзе асісціраваць яму будзе Вадзім Скрыпчанка. Нагадаем, да 2011 года Скрыпчанка ўжо выступаў памочнікам Ганчарэнкі ў БАТЭ.


Спецыяліст таксама скасаваў кантракт са сваёй камандай - футбольным клубам Мінск. Адзначым, што працоўнае пагадненне было перарванае па ўзаемнай згодзе бакоў, ініцыятыва зыходзіла ад Скрыпчанкі. Да канца першынства выконваць абавязкі галоўнакамандуючага будзе Андрэй Скорабагацька.