Барысаўскі БАТЭ атрымаў мінімальную перамогу над "Нёманам" у чэмпіянаце Беларусі па футболе

29 сентября 2019

На 27-й хвіліне гродзенец Аляксей Лягчылін адправіў мяч у свае вароты, спрабуючы перапыніць перадачу Ігара Стасевіча, 1:0. Адзначым, на 31-й хвіліне экс-гулец "Нёмана" Эрвейн Мукам не рэалізаваў пенальці. У табліцы БАТЭ адстае ад брэсцкага "Дынама" на 5 ачкоў, але мае гульню ў запасе. Сёння ў галоўнай сустрэчы тура мінскае "Дынама" прыме "Шахцёр". Трансляцыя на "Беларусь 5" у 19 гадзін.