Барысаўскі БАТЭ пачынае шлях у Лізе чэмпіёнаў

12 июля 2016

Сёння ў другім раўндзе кваліфікацыі галоўнага клубнага турніру Старога Свету жоўта-сінія згуляюць з фінскім СІКам. Галоўны трэнер каманды Аляксандр Ермаковіч адзначыў, што БАТЭ да Лігі гатовы, нягледзячы на траўмы. Не выйдуць на поле Мілунавіч, Сігневіч. Хутчэй за ўсё, не будзе гуляць Дубра.

Пачатак матчу БАТЭ-СІК у 21:00. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".