Барысаўскі БАТЭ - на першым месцы турнірнай табліцы

28 апреля 2013

Валявая перамога ў матчы з футбольным клубам Мінск выводзіць барысаўскі БАТЭ на першае месца турнірнай табліцы. Лік у першым тайме адкрыў гулец гараджан Юрый Астравух, а ў другой палове дакладныя ўдары Ліхтаровіча і Радзькова прынеслі вікторыю -  2:1 - жоўта-сінім. Гродзенскі Нёман зараз адстае ад лідара на 2 балы з прычыны нічыёй у матчы з Дняпром. Столькі ж ачкоў нестае да БАТЭ і Белшыне, бабруйчане адолелі Нафтан. Яшчэ 3 сустрэчы шостага тура пройдуць сёння.