За шэсць тураў да фінішу футбольнага чэмпіянату краіны барысаўскі БАТЭ громіць "Іслач" 4:1. Ужо ў наступным крузе каманда Аляксандра Ермаковіча можа стаць 13-разовым чэмпіёнам. У іншых нядзельных матчах "Дынама-Брэст" саступіла "Шахцёру" 1:2, "Віцебск" - "Дынама" з Мінска 0:2. Футбольны клуб "Мінск" перамог "Гарадзею" 3:1.
Лідар чэмпіянату - БАТЭ, 60 балаў. На 15 пунктаў адстае "Шахцёр", Салігорск. Замыкае тройку мінскае "Дынама", 41 бал у актыве.













