"Барысаў-Арэна" сёння прымае першы матч кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

12 июля 2016

У другім раўндзе мясцовы БАТЭ згуляе з фінскім СІКам. За барысаўчан з-за траўм не згуляюць Мілунавіч і Сігневіч. Хутчэй за ўсё гэты спіс дапоўніць Дубра. Сустрэча пачнецца ў 21:00, прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".