Барацьбу за медалі чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы пачалі сяміборкі

14 августа 2014
У тым ліку і дзве беларускі Яна Максімава і Кацярына Няцветаева. Сёння дзяўчаты выступяць у 4 відах. Прабіцца ў фінал паспрабуюць малатабоец Сяргей Каламоец і Аляксандр Ашомка ў кіданні кап'я. Марына Арзамасава выступіць у паўфінале бегу на 800 метраў. У фінале жаночага кап'я - Таццяна Халадовіч, у мужчынскім трайным скачку - Дзмітрый Платніцкі. Першымі ж сёння разгуляюць медалі хадакі на 20 кіламетраў, у тым ліку і нашы Ганна Драбеня і Аліна Мацвеюк.