Барацьбу ў кваліфікацыі Лігі Еўропы пачынаюць мінскае "Дынама", "Віцебск" і "Шахцёр"

11 июля 2019

Услед за БАТЭ да еўракубкавай  гонкі далучаюцца  яшчэ тры беларускія каманды. Барысаўчане напярэдадні нічыёй з польскім "Пястам" - 1:1   стартавалі ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Сёння  ў другім па значнасці турніры Старога Свету - Лізе Еўропы - барацьбу пачынаюць мінскае "Дынама", "Віцебск" і "Шахцёр".

У Салігорску хварэе за нашых Павел Капуцкі. Ён выходзіць з намі на прамую сувязь.

Ідзе ... хвіліна, лік ... Але я вось пра што хачу сказаць. Сённяшні сапернік - "Хіберніянс" - сціплы мальтыйскі клуб з горада Паола з насельніцтвам 9 тысяч чалавек. Але спачатку 90-х наша мінскае "Дынама" з зорным саставам ледзь (у дадатковы час) прайшло іх у Кубку УЕФА. А яшчэ раней,  у 1970-м,  два паядынкі за мальтыйцаў правёў легендарны англічанін Стэнлі Мэцьюз, на рахунку якога 700 матчаў і ніводнай  жоўтай карткі.

Але сёння настолькі джэнтльменская гульня  наўрад ці магчымая. За ўдзел у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы клубы атрымаюць ад УЕФА 240 тысяч еўра. Выхад у другі прынясе яшчэ 260. Але "гарнякі" жадаюць і балельшчыкаў парадаваць. Апошні чэмпіёнскі тытул "Шахцёр" браў 14 гадоў назад і еўраарэна - добрае месца для адкуплення!

Таксама сёння ўпершыню за 20 гадоў у еўракубкі вярнуўся "Віцебск". У Фінляндыі каманда Сяргея Ясінскага сустракалася з дружынай пад назвай "Куопіа". І паралельна з нашым паядынкам у Латвіі мінскае "Дынама" гуляе з "Ліепаі".

Аб выніках усіх сустрэч у "Дні спорту" распавядзе Станіслаў Ліпскі. А мы працягваем сачыць за матчам "Шахцёр" - "Хіберніянс". Лік .... Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".