Барацьба за выхад фінал. Арына Сабаленка гуляе ва Ухані з першай ракеткай свету

27 сентября 2019

Арына Сабаленка другі год запар у паўфінале прэстыжных спаборніцтваў ва Ухані сустракаецца з аўстралійкай Эшлі Барці. Зараз саперніца ідзе ў лідарах сусветнага рэйтынгу, а Сабаленка спрабуе абараніць званне пераможніцы мясцовых спаборніцтваў. Паміж тым летась беларуска была мацнейшая ў двух сэтах 2:0. А пасля ўзяла першы тытул у кар'еры. У сённяшняй сустрэчы букмекеры аддаюць невялікую перавагу Барці. Ідзе першы сэт - пакуль наперадзе аўстралійка 4:3. Гэтыя кадры мы атрымліваем у рэжыме рэальнага часу з Кітая. Прамую трансляцыю паўфіналу вядзе тэлеканал "Беларусь 5".