Барацьба за медалі чакае алімпійскага чэмпіёна па веславанні на байдарках і каноэ Рамана Петрушэнку

23 июня 2019

ІІ  Еўрапейскія гульні асаблівыя  для нашых весляроў. Праз некалькі дзён барацьба за медалі чакае аднаго з самых тытулаваных беларускіх спартсменаў - алімпійскага чэмпіёна па веславанні на байдарках і каноэ Рамана Петрушэнку. Пры ўсіх наяўных узнагародах яшчэ пакуль ні адной годнай не было заваявана дома, калі ўсе трыбуны хварэюць за сваіх. У весляроў на галоўным спартыўным форуме кантынента разыгрываюцца 16 камплектаў узнагарод. 

Спартсмен прызнаўся, што калі здолее атрымаць значную перамогу дома, то ён, як гэта ўжо здаралася, адзначыць важную падзею татуіроўкай.