Барацьба за фінал гандбольнай SEHA-лігі. БГК імя Мяшкова пазмагаецца з македонскім "Вардарам"

2 апреля 2019
Фінал чатырох гандбольнай SEHA-лігі сёння стартуе ў Брэсце. Мясцовы БГК імя Мяшкова (самы тытулаваны клуб Беларусі) будзе супрацьстаяць дзеючаму пераможцу турніру - македонскаму "Вардару". У турнірнай табліцы апанент заняў 1 месца, беларусы - 4. Тым не менш два вочныя паядынкі цяперашняга рэгулярнага сезона засталіся за БГК. Ці атрымаецца паўтарыць поспех і прабіцца  трэці раз у гісторыі ў фінал SEHA-лігі, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 19:50. Раней, у 17:20, таксама на спартыўным канале пачнецца першы паўфінал - харвацкае дэрбі паміж "Заграбам" і "Нексэ".