Барацьба за 1/8 на Australian Open. Сабаленка і Сасновіч пачынаюць свае матчы гэтымі хвілінамі

18 января 2019

Гэтымі хвілінамі на аўстралійскіх кортах лідары зборнай Беларусі па тэнісе праводзяць свае матчы трэцяга круга першага ў сезоне турніру з серыі Вялікага шлема Australian Open. Аляксандра Сасновіч за выхад у 1/8 фіналу спрачаецца з 44-ай ракеткай свету Анастасіяй Паўлючэнкавай з Расіі, саперніца Арыны Сабаленкі - 17-гадовая амерыканка Аманда Анісімава. Саша пакуль у першым сэце ўступае 0:5. Арына ўжо прайграла стартавы сэт 3:6. Вынікі матчаў у наступных выпусках.