Жаночай індывідуальнай гонкай на 15 кіламетраў у італьянскім Антхольцы стартаваў сёмы этап Кубка свету па біятлоне. Ужо зараз барацьба на лыжні і агнявых рубяжах у самым разгары. Зборную Беларусі ў гэтай дысцыпліне прадстаўляюць дзве алімпійскія чэмпіёнкі - Ірына Крыўко і Дзінара Алімбекава. Таксама хварэем за Алену Кручынкіну і Ганну Солу. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5".













