Вялікую эстафету агню II Еўрапейскіх гульняў сёння прымае Браслаў

26 мая 2019

Пачаўся маршрут "Полымя міру" на гарадскім пляжы возера Дрывяты, тут базіруецца парусная школа. Далей на шляху агню самыя вядомыя месцы Браслава: гарадзішча "Замкавая гара" і ландшафтны заказнік "Ельня". На ўсюдыходзе агонь правязуць па найбуйнейшым верхавым балоце нашай краіны. 

Да пачатку Еўрапейскіх гульняў застаецца 26 дзён. Попыт на білеты  павялічваецца. У продаж паступілі абсалютна ўсе квіткі, даступныя для гледачоў, у тым ліку і дадатковыя на ўрачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця II  Еўрапейскіх гульняў.