Вялікі валейбольны вечар у эфіры тэлеканала "Беларусь 5"

9 января 2019

Ужо гэтымі хвілінамі на пляцоўцы Палаца спорту "Уручча" “Мінчанка” спрабуе падабрацца да зоны плэй-оф Суперлігі. Сапернік нашых дзяўчат - лідар сезона калінінградскі "Лакаматыў".

 

У 21:55 на авансцэну выйдуць валейбалісты. Зборная Беларусі можа афіцыйна аформіць выхад на свой трэці чэмпіянат Еўропы ў гісторыі. Для гэтага неабходна перамагаць Нарвегію. На гэты момант беларусы ў адборачнай групе ўступаюць іспанцам, якія сёння перамаглі Грузію.