Вялікі поспех беларускага біятлона. Другое месца ў Дзінары Алімбекавай

13 декабря 2020

І зноў вялікі поспех нашага біятлона. Дзінара Алімбекава зноў дорыць самыя яркія эмоцыі беларускім балельшчыкам спорту. Па выніках гонкі праследавання на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне наша спартсменка паказала бездакорную стральбу, 20 з 20, і стала другой, саступіўшы толькі нарвежцы Марце Ройселанд. З самага пачатку Алімбекава ішла ў лідарах пелатона, і аднойчы крыху прапусціўшы канкурэнтак наперад, Дзінара нівелявала ўсё чыстай стральбой. У выніку другое месца на фінішы. Па выніках гонкі Алімбекава захоўвае сінюю майку як лепшая біятланістка да 25 гадоў, а ў агульным заліку Кубка свету займае другое месца.

Біятлон. Шчаслівы для Алімбекавай Хохфільцэн

Нагадаем, што трэці этап у Хохфільцэне пачаў складацца для Алімбекавай з самога старту, бо ў спрынтарскай гонцы, якая адбылася ў першы дзень аўстрыйскіх спаборніцтваў, Дзінара паказала лепшы час і справядліва стала першай - той подыум быў дэбютным на Кубках свету ў кар'еры алімпійскай чэмпіёнкі па біятлоне. Адзначым, і выступленне Ірыны Крыўко, якая з не самым высокім стартавым нумарам фінішавала 12-й.