“Вялікі рэпартаж” пра нашых зорак біятлона

20 февраля 2015

Алімпійскі трыумф нацыянальнай зборнай па біятлоне натхніў і прымусіў радавацца сэрцы мільёнаў. Пасля поспеху нашых дзяўчат у Сочы гэты від спорту стаў неверагодна папулярны. У Беларусі ён аб'ядноўвае каля 2 000 юных спартсменаў. Нашы зоркі біятлона вядомыя ўсяму свету, але як яны прыйшлі да поспеху і дзе вучаць новых Домрачавых? Глядзіце ў "Вялікім рэпартажы" на тэлеканале "Беларусь 1" сёння ў 18:10.