Вялікі хакей у Мінску. Другі матч "Дынама" і зборнай клубаў Экстралігі

28 февраля 2019

Вялікі хакей у Мінску. Сёння прадоўжыцца таварыская серыя паміж "Дынама" і зборнай клубаў Экстралігі. У першай гульні "зубры" саступілі 2:4. Больш чым 15 тысяч балельшчыкаў назіралі за супрацьстаяннем на "Мінск-Арэне".

Другая гульня серыі сёння ў 19:30 на "Чыжоўка-Арэне". Уваход на трыбуны свабодны. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".