Вялікі хакей на прыз Прэзідэнта. Каму гуляць у фінале за золата?

6 января 2018

Інтрыга - каму гуляць у фінале за золата, а каму змагацца за бронзу Каляднага турніру - вырашыцца сёння. Напярэдадні каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала другую перамогу. З лікам 14:9 гаспадары перайгралі дэбютантаў спаборніцтваў - кітайскіх хакеістаў. Гэтая сустрэча пачалася з сімвалічнага ўкідвання легенды хакея Філа Эспазіта. Ужо адна прысутнасць зорак такой велічыні ўзнімае статус любога турніру. Кіраўнік дзяржавы ў гэтым матчы адзначыўся дзвюма закінутымі шайбамі і двума галявымі пасамі.

У іншым матчы групы А каманды Швейцарыі і ААЭ разышліся мірам. Гэта значыць, што тэарэтычныя шанцы на працяг барацьбы за медалі турніру ў гэтым квартэце застаюцца ў трох зборных.