Вялікі футбольны вечар у эфіры "Беларусь 5": у Лізе чэмпіёнаў пачынаюцца матчы ў адказ чвэрцьфіналу

16 апреля 2019

Вялікі футбольны вечар у эфіры тэлеканала "Беларусь 5". У Лізе чэмпіёнаў пачынаюцца матчы ў адказ чвэрцьфіналу, па выніках сённяшніх і заўтрашніх паядынкаў мы даведаемся імёны паўфіналістаў. Самае інтрыгуючае супрацьстаянне: "Барселона" - "Манчэстэр Юнайтэд" у прамым эфіры ў 21:50. У першай гульні, нагадаем, мацнейшымі былі каталонцы. Тыднем раней усё вырашыў аўтагол Люка Шоу. Пасля заканчэння сустрэчы на арэне "Ноу Камп" у 23:55 дзённік гульнявога дня.