У 11 вечара пачнуцца матчы 1/8 Лігі чэмпіёнаў. "Аякс" прыме дома "Рэал-Мадрыд", а "Барусія" з Дортмунда на выездзе пазмагаецца з "Тотэнхэмам". Напярэдадні галоўны трэнер "Аякса" Эрык тэн Хаг паведаміў, што паўабаронца Фрэнкі дэ Ёнг зможа прыняць удзел у паядынку. Каманда з Нідэрландаў апошнім часам не адрозніваецца стабільнасцю, тады як "каралеўскі клуб" знаходзіцца на піку і навучыўся гуляць без Крышціяну Раналду. Ці здабудуць "мадрыдцы" ўжо ў першай гульні перавагу – даведаемся з прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак эфіру ў 22:45.
Вялікі футбол на "Беларусь 5". 1/8 Лігі чэмпіёнаў
13 февраля 2019













