Вялікая тэнісная раніца на "Беларусь 5"

20 сентября 2018

Галоўны спартыўны канал краіны ў прамым эфіры пакажа два паядынкі з удзелам беларускіх тэнісістак. Першай на корт Токіа выйдзе Вікторыя Азаранка, якая ў матчы другога круга згуляе супраць 17-й ракеткі свету аўстралійкі Эшлі Барці. Арыенціровачны час пачатку трансляцыі ў 7:45.

У 11 гадзін пачнецца прамы эфір з корта турніру ў Гуанчжоу. У барацьбе за выхад у паўфінал наша Вера Лапко згуляе супраць немкі Андрэа Петкавіч.