Літаральна праз 5 дзён увага ўсіх аматараў хакея будзе прыкаваная да сусветнага першынства. Зборная Беларусі зараз завяршае падрыхтоўку да турніру. Ужо згуляныя ўсе таварыскія матчы. На жаль, прыходзіцца канстатаваць: паражэнняў больш, чым перамог. Ды і розніца закінутых і прапушчаных шайб не радуе. Але, як гаворыцца, надзея цепліцца… І ўсе галявыя моманты будуць рэалізаваныя ў Капенгагене. 82-е планетарнае першынство пройдзе ў Даніі. Наша каманда выступіць у групе А. Задача, прама скажам, нялёгкая. У саперніках дружыны Дэйва Льюіса - каманды Швецыі, Францыі, Расіі, Швейцарыі, Чэхіі, Аўстрыі і Славакіі.
А калі звярнуцца да рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея, беларусы - на 11-м радку, апярэджваючы з сваіх апанентаў толькі французаў і аўстрыйцаў. Галоўны трэнер Дэйв Льюіс у эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін заявіў, што прахадных матчаў на чэмпіянаце свету не будзе, але наша зборная да гэтага гатовая.
Аб развіцці хакея, стаўленні да змяненняў у чэмпіянаце краіны, а таксама аб Беларусі вуснамі канадца. Вялікае інтэрв'ю з Дэйвам Льюісам глядзіце ў пятніцу - адразу пасля "Панарамы".













