Вялікія лыжныя гонкі ў Мінскай вобласці

16 января 2019

Вялікія лыжныя гонкі ў Мінскай вобласці - лепшыя школьнікі з ўсяго рэгіёна спрабавалі сёння свае сілы на вялікай лыжаролернай трасе ў Плешчаніцах. Такі старт - магчымасць не толькі прадэманстраваць здольнасці прафесійным трэнерам, але і трапіць у зборную вобласці. За вялікай гонкай маленькіх спартсменаў назіраў Ян Пашкевіч.

Снежны фарсаж на віражах лыжаролернай трасы Плешчаніцкага вучылішча алімпійскага рэзерву сёння дэманстравалі школьнікі з усёй вобласці. Нават аматарскі ўзровень спаборніцтваў не збіваў спрыт удзельнікаў.
Снежны трафік тут расцягнуўся на некалькі гадзін – на лясным маршруце стартавалі амаль 230 лепшых школьнікаў - аматараў лыжных гонак. Пры гэтым правілы пад узрост удзельнікаў не палягчалі – дзіцячага памеру зрабілі толькі дыстанцыю.

Пры гэтым для многіх абласны адбор па снежным спрынце стане і этапам падрыхтоўкі да заездаў “Снежнага снайпера”.

А вось угледзець за самымі спрытнымі юнымі гоншчыкамі на снежных віражах спяшаюцца трэнеры вучылішча алімпійскага рэзерву. Менавіта на такіх стартах у кожнага ўдзельніка ёсць магчымасць гучна заявіць пра сябе.

Многім з удзельнікаў прыйшлося пакінуць на крутых пад’ёмах усе сілы, каб трапіць у дзясятку лепшых. Менавіта гэтая зборная і прадставіць Мінскую вобласць на рэспубліканскіх стартах.