Балельшчыкі выбралі лепшы гол 11-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

3 июня 2020
Самым эфектным аказаўся ўдар 24-гадовага паўабаронцы "Смалявіч" Анатоля Макарава ў вароты жодзінскага "Тарпеда", паведамляе афіцыйны сайт Федэрацыі футбола краіны. Прычым гол быў для гульца дэбютным у Вышэйшай лізе. Праўда, каманда ўсё роўна саступіла 1:2.