Хварэем за нашых на чэмпіянаце свету па фрыстайле. У фінале - Аляксандра Раманоўская і Антон Кушнір

6 февраля 2019

Аляксандра Раманоўская і Антон Кушнір пазмагаюцца за медалі чэмпіянату свету па фрыстайле, які прымае амерыканскі Дыр-Вэлі. Абодва нашыя лыжныя акрабаты   выйшлі ў вырашальную стадыю з першай спробы, заняўшы ў першай кваліфікацыі кожны шостае месца. На жаль, не атрымалася выйсці ў фінал Дзмітрыю Мазуркевічу і Максіму Гусціку. Адзначым, фінал чэмпіянату свету пакажа "Беларусь 5".