Больш за 20 аматарскіх каманд з Беларусі, Расіі і Латвіі сабраў у Гарадку Адкрыты кубак па міні-футболе

25 Жніўня 2018

Больш за 20 аматарскіх каманд з Беларусі, Расіі і Латвіі сабраў Адкрыты кубак па міні-футболе ў Гарадку Віцебскай вобласці. Міжнароднае свята праходзіць сёмы раз. Сёлета ў ім удзельнічае рэкордная колькасць аматараў футбола. Сярод удзельнікаў і каманда зорак беларускай эстрады "Арт-Старс". Гульні праходзяць увесь дзень. Пераможца вызначыцца заўтра.

Акрамя відовішчнай гульні, гледачоў чакае насычаная культурна-забаўная праграма, працуюць інтэрактыўныя пляцоўкі. А вечарам на стадыёне ў Гарадку адбудзецца канцэрт.