Больш за 500 відэаролікаў пра Беларусь на 12 мовах убачаць тэлегледачы ў 160 краінах

21 ноября 2018
Гэта вынік дамовы аб інфармацыйным
супрацоўніцтве, якую сёння паміж сабою склалі дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў
2019 года і тэлеканал "Еўраньюс". Акрамя таго, у эфір выйдуць і знаёмыя
еўрапейскаму гледачу праграмы пра падарожжы і турыстычную галіну "Фокус",
"Метраполітан", "Паштоўкі", а таксама серыя спартыўных рэпартажаў
пра падрыхтоўку Мінска да маштабнай кантынентальнай падзеі "Дарога да...".

К'ел Штайн, дырэктар па міжнародных продажах тэлеканала "Еўраньюс":

"Нашы чаканні ад сумеснага праекта вельмі высокія - нам прыемна працаваць з вашай краінай, з дырэкцыяй, чакаем скарэйшага старту работ: дарэчы, нашы праграмы будуць уключаць не толькі рэкламны складальнік краіны, але і ўтрымліваць розныя інтэрв'ю аб ходзе падрыхтоўкі Беларусі да Еўрапейскіх гульняў, мы супрацоўнічалі з Азербайджанам у 2015-м, таму ў нас ёсць адпаведны досвед асвятлення спартыўных падзей - галоўная мэта зрабіць і гэты праект такім жа паспяховым ".

Таксама напярэдадні дамову аб інфармацыйным супрацоўніцтве і ўзаемадзейнічанні тэлеканал "Еўраньюс" падпісаў з Міністэрствам спорту і турызму Беларусі.

Аўдыторыя канала - больш як 430 мільёнаў чалавек. Еўрапейскія гульні пройдуць у нашай краіне ў 2019 годзе з 21 па 30 чэрвеня.