Больш за 300 спартсменаў з'ехаліся ў Брэст для ўдзелу ў адкрытым Кубку Беларусі па плаванні

1 февраля 2018

Акрамя беларускіх плыўцоў, у чэмпіянаце ўдзельнічаюць спартсмены з Узбекістана, Малдовы, Латвіі, Украіны і Расіі. Спаборніцтвы асабістыя з камандным залікам. Дыстанцыі - ад 50 да паўтары тысячы метраў. Адкрыты Кубак Беларусі - гэта важны адборачны этап і магчымасць трапіць на міжнародныя старты.

Аляксандр Палягошка, галоўны суддзя спаборніцтваў: "Гэта першы этап адбору на тры міжнародныя старты. Першае, гэта чэмпіянат Еўропы сярод дарослых. Другі - гэта юніёрскі ЧЕ, які пройдзе ў Хельсінкі. І трэці - гэта юнацкія Алімпійскія гульні, якія пройдуць з 2 па 9 кастрычніка ў Буэнас-Айрэсе, у Аргенціне".

Па выніках чэмпіянату лепшых спартсменаў адбяруць у зборную каманду Беларусі.