Больш чым 20 каманд прыехалі на футбольны фестываль у Новалукомлі

20 июля 2019
Больш  чым 20 каманд з Беларусі, Расіі, Украіны і Латвіі сабраў у Новалукомлі Адкрыты турнір па міні-футболе  сярод  аматарскіх  каманд. Ён праходзіць восьмы раз і з кожным годам вабіць усё больш удзельнікаў і балельшчыкаў. Упершыню спаборніцтвы адбыліся ў Віцебску, а пазней сталі аб'ядноўваць аматараў футбола на стадыёнах раённых цэнтраў вобласці. Футбольны фестываль прадоўжыцца два дні.

Для маленькіх балельшчыкаў на свяце футбола арганізаваны дзіцячыя гульнявыя зоны, на стадыёне пройдуць конкурсы, а вечарам -  канцэрт і дыскатэка.