Больш як 10 тысяч білетаў на Еўрапейскія гульні выкупленыя ўжо ў першыя дні продажаў

5 декабря 2018

Найбольшым попытам карыстаюцца квіткі на спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, мастацкай гімнастыцы, веласіпедным спорце на шашы, а таксама цырымоніі адкрыцця і закрыцця. Білеты актыўна рэалізуюцца па папярэдніх заяўках спонсараў і партнёраў Гульняў. Не засталіся ўбаку і беларускія балельшчыкі, якія ўжо праяўляюць вялікую цікавасць да мультыспартыўнага форуму. Жыхары любой краіны могуць аформіць свае білеты ў яркае лета самастойна праз сайт minsk2019.ticketpro.by. У Беларусі квіткі можна таксама набыць у касах сеткі афіцыйнага білетнага аператара, а ў Еўропе - праз афіцыйных рэселераў.