Баксёр Іван Баранчык стаў чэмпіёнам у серыі IBF

28 октября 2018

Чарговы трыумф беларускага бокса сёлета. Іван Баранчык стаў чэмпіёнам у серыі IBF і выйшаў у паўфінал Сусветнай баксёрскай суперсерыі. Беларус, які выступае ў першай паўсярэдняй вазе, перамог Энтані Ігіта са Швецыі. Сапернік з-за пашкоджанняў не змог завяршыць матч. Нагадаем, у пачатку кастрычніка чэмпіёнам свету ў першай паўсярэдняй вазе стаў Кірыл Рэліх.