Баявыя мастацтвы на мірны лад

4 июля 2015

Баявыя мастацтвы на мірны лад – у сталіцы актыўна развіваецца нацыянальная кітайская гімнастыка тайцзіцуань. На працягу стагоддзяў гэты комплекс практыкаванняў выкарыстоўвалі для трэніроўкі воінаў. Сёння ж баявое мастацтва адаптавалася да сучаснага жыцця і стала раўназначнай заменай фітнесу. Займацца старажытнай фізкультурай можна як з раніцы, так і пасля цяжкага дня - практыкаванні ўмацоўваюць імунітэт, павышаюць каардынацыю рухаў і не аказваюць моцнай нагрузкі на арганізм.

Выконваць практыкаванні можна як самастойна, так і сінхронна ў групах. Сталічныя школы тайцзіцуань пастаянна праводзяць бясплатныя майстар-класы для ўсіх ахвочых. У некаторых еўрапейскіх краінах старажытнакітайскі фітнес у апошні час стаў нават больш папулярным, чым ёга.