"Бабруйск-Арэна" прымае фінальны этап "Залатой шайбы" ў малодшай узроставай групе

11 марта 2021
Багаццем напружаных момантаў і шэрагам  закінутых шайбаў запомніўся і стартавы дзень фінальных спаборніцтваў "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі. Матчы праходзяць на лёдзе "Бабруйск-Арэны". Удзельнічаюць каманды ўсіх абласцей краіны плюс дзве з Мінска. Менавіта гэтыя лядовыя дружыны сталі лепшымі па выніках рэгіянальных спаборніцтваў. Хакеістам 12-13 гадоў, і гэта малодшая ўзроставая група дывізіёна А - каманды з раёнаў, дзе ёсць крытыя лядовыя арэны. 

Сёння і заўтра каманды згуляюць па кругавой сістэме. Пераможца спаборніцтваў і прызёры вызначацца ў суботу. Дарэчы, сачыць за ходам матчаў можна ў прамым эфіры на ютуб-канале Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. 

"Мінская лыжня" пройдзе ў суботу ў Раўбічах

А ў суботу, але ўжо ў Раўбічах, падвядуць рысу пад зімовым сезонам  -  спартсмены-аматары выйдуць на старт традыцыйнай "Мінскай лыжні". Многія ўдзельнікі спаборніцтваў ужо праверылі сябе на разнастайных спартакіядах і рэгіянальных спаборніцтвах. Так што "Мінская лыжня" абяцае быць захапляльнай. Невялікі плюс на тэрмометры сагрэе балельшчыкаў, але не перашкодзіць удзельнікам. У Раўбічах упэўніваюць - снегу хопіць.