Бліскучы вынік. 10 медалёў па веславанні на II Еўрапейскіх гульнях

17 июля 2019
Працаздольнасць і сістэмны падыход - галоўныя фактары поспеху беларускіх весляроў на  II Еўрапейскіх гульнях і на іншых міжнародных спаборніцтвах. Галоўны трэнер зборнай Беларусі  Уладзімір Шантаровіч на ўшаноўванні каманды адзначыў, што  вынікі спартсменаў перасягнулі чаканні, але іх ні ў якім разе нельга лічыць сенсацыйнымі. На Гульнях байдарачнікі і канаісты - лепш за ўсіх у параўнанні з іншымі зборнымі Беларусі па відах спорту. Дзесяць узнагарод: з іх пяць залатых, дзве сярэбраныя і тры бронзавыя.

II Еўрапейскія гульні - не галоўны старт сезона для весляроў. Наперадзе - чэмпіянат свету, на якім будуць разыгрывацца алімпійскія ліцэнзіі. З 12 дысцыплін у Токіа беларусы плануюць быць прадстаўленымі ў большасці з іх.