Бітва за футбольнае золата
26 сентября 2020
За шэсць тураў да завяршэння чэмпіянату Беларусі па футболе на золата прэтэндуюць чатыры каманды. Тры з іх згуляюць сёння. "Нёман" і "Тарпеда-БелАЗ", якія займаюць трэці і чацвёрты радкі адпаведна, пазмагаюцца а 18-й гадзіне. Прамая трансляцыя з Жодзіна на "Беларусь 5". А восьмай вечара на спартыўным канале паядынак лідара табліцы - БАТЭ - з дзеючым чэмпіёнам - брэсцкім "Дынама".













