Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні ўжо ў продажы. Квіток на спаборніцтвы стане візай для замежных гасцей

1 декабря 2018

ІІ Еўрапейскія гульні і Беларусь сёння сталі яшчэ бліжэй усяму свету: з 1 снежня стартаваў продаж білетаў на галоўны спартыўны форум Еўропы. Запаветныя квіткі рэалізоўваюцца праз спецыяльную спасылку на сайт гульняў - minsk2019.by. А таксама ў касах сеткі афіцыйнага білетнага аператара. У Еўропе продаж ажыццяўляецца праз усталяваных рэсэлераў. Набыць білеты можна і купляючы пакет у афіцыйнага турыстычнага аператара Гульняў. Любы квіток на спаборніцтвы ў Мінску аўтаматычна стане візай для замежных гасцей.

 

Кошт самага даступнага білета на спаборніцтвы для гледачоў складзе 5 рублёў - самы дарагі абыдзецца 50 або, адпаведна, 20 еўра. Нагадаем, у чацвер прадставілі афіцыйны талісман Гульняў - ім стала лісянё Лесік.