Білеты на II Еўрапейскія гульні паступяць у продаж 1 снежня. Кошт ад 5 да 50 рублёў

6 ноября 2018

Таксама сталі вядомыя і цэны на білеты спаборніцтваў. Самы танны можна купіць за 5 рублёў, самы дарагі - за 50. Такая цана, напрыклад, у фінальных матчаў у баскетболе 3 на 3 і ў пляжным футболе.

Квіткі паступяць у продаж 1 снежня. Да канца года будзе здадзены ў эксплуатацыю апошні аб'ект - цір імя Цімашэнкі. Усяго, нагадаем, спаборніцтвы прымуць 12 спартыўных будынкаў.

Анатоль Котаў, першы намеснік дырэктара фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года": "Цалкам завершаны ўжо будаўнічыя работы. Засталося зманціраваць непасрэдна стралковае абсталяванне з тым, каб ён змог прыняць тыя спаборніцтвы, якія на ім павінны прайсці ў чэрвені 2019 года. Удалося знайсці дадатковае фінансаванне і завяршыць работы ў больш сціснутыя тэрміны, чым гэта першапачаткова планавалася".

Агенцтва тэленавін працягвае знаёміць гледачоў са спартыўнымі пляцоўкамі. Ужо днямі наступная серыя праекта "Пашпарт аб'екта" ў рамках "Панарамы". Нашы карэспандэнты распавядуць пра Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе.