Біятлонны сезон закрываецца "Гонкай чэмпіёнаў"

5 апреля 2015

У цэнтры Цюмені сёння пройдзе жаночы масстарт. Напярэдадні Дар'я Домрачава выйграла мегамасстарт. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дар'ю з бліскучай перамогай.  І сёння наша біятланістка паспрабуе паўтарыць вынік. А праз дзве гадзіны  пачнецца змяшаная эстафета. Прамую трансляцыю пакажа "Беларусь  2". Паўтор глядзіце  ў 19:30 на  "Беларусь 5". На гэтым  мы развітаемся з вялікім біятлонам больш чым на паўгода.