Біятлонны сезон падыходзіць да завяршэння

18 марта 2016

Заключны этап Кубка свету па традыцыі прымае Ханты-Мансійск, дзе нават у другой палове сакавіка марозна і снежна. Сёння ў спрынтарскай гонцы на 10 кіламетраў выступяць мужчыны. У складзе беларускай каманды Аляксандр Дарожка, Уладзімір Чапелін, Дзмітрый Дзюжаў і Раман Ялётнаў. Нашы і будуць пачынаць гонку - першым стартуе Дарожка. Прамую трансляцыю з Расіі будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 16:10.