Штармавы вецер мяняе планы спартсменаў у Карэі. Біятлонная індывідуальная гонка ў жанчын на 15 км перанесеная на заўтра…
Такое рашэнне прынялі арганізатары з-за неспрыяльных умоў надвор’я. Старт павінен быў адбыцца сёння ў 14:05 па беларускім часе, аднак з-за моцнага ветру гонка адбудзецца заўтра ў 11:15, а мужчынскі забег на 20 км - у 14:20. Арганізатары Гульняў праз гучнагаварыцелі заклікаюць наведвальнікаў пакінуць алімпійскі парк у Каныне або прайсці ў спартыўныя будынкі ў сувязі з моцнымі парывамі ветру. Журналістам прапанавалі прадоўжыць працу на найбліжэйшай хакейнай арэне, улічваючы, што медыяцэнтр мае нацягнутыя сцены і столі. Мы толькі што атрымалі рэакцыю нашых карэспандэнтаў на тое, што адбываецца, ўжо з Пхёнчхана.
Рэзкі парывісты вецер працягваецца ўжо каля 4 гадзін. Раней былі перанесены спаборніцтвы ў слаламе ў гарналыжніц. За Беларусь павінна была выступіць Марыя Шканава.













