Біятланістка Лідзія Графеева ўзяла бронзу ў Пхёнчхане

16 марта 2018

10-я ўзнагарода Беларусі на Паралімпійскіх гульнях! І другая ў скарбонцы Лідзіі Графеевай у Пхёнчхане! Беларуска зноў бярэ бронзу ў біятлоннай гонцы спартсменаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата, гэтым разам на дыстанцыі 12,5 кіламетра. Графеева дапусціла адзін промах, а чэмпіёнка немка Андрэа Эскау і сярэбраны прызёр амерыканка Аксана Мастэрс агнявыя рубяжы прайшлі чыста. У актыве зборнай Беларусі - тры залатыя, столькі ж бронзавых узнагарод і чатыры сярэбраныя - гэта восьмае месца ў агульным заліку.