Юлія Кавалеўская спынілася ўсяго за два крокі ад п'едэстала юніёрскага чэмпіянату свету, які гэтымі днямі праходзіць у Оберціліяху. Беларуска, дапусціўшы тры промахі, стала 5-й у індывідуальнай гонцы. Перамагла Жана Рышар з Францыі з двума недакладнымі стрэламі. Серабро чэмпіянату заваявала славенка Лена Рэпінч, тройку замкнула Эма Капустава са Славакіі. Адзначым, Кавалеўская паказала 7-ю хуткасць на лыжні.
Біятлон. ЮЧС. Юлія Кавалеўская - 5-я ў індывідуальнай гонцы
27 февраля 2021













