Біятлон. Другі этап Кубка свету. Дзве гонкі праследавання. Хварэем за нашых на "Беларусь 5"

15 декабря 2018

Другі этап Кубка свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хохфільцэне сёння працягнецца дзвюма гонкамі праследавання. У 13:30 на старт выйдуць жанчыны, а ў 16:45 - мужчыны. З беларусак у пасьют адабраліся Ірына Крыўко і Дынара Алімбекава. Прычым Крыўко ўступіць у барацьбу 6-й. У мужчын будзем хварэць за Рамана Ялётнава. У яго на біпе будуць лічбы "45". Прамы эфір гонак - на тэлеканале "Беларусь 5".